Новости проекта
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Голосование
Факультативные занятия по какому предмету для Вашего ребенка наиболее актуальны?
Всего 941 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 830 человек

Музейны пакой "Беларуская хатка"

Дата: 9 апреля 2015 в 15:18, Обновлено 9 апреля 2015 в 16:07

З мэтай удасканалення работы па нацыянальнаму выхаванню, азнаямленню з гісторыяй, традыцыямі, культурай беларусаў, з’яднання школьнікаў з нацыянальнай спадчынай у школе арганізавана работа музейнага пакоя этнаграфічнага профілю на падставе загада па сярэдняй школе № 13 г. Гродна. 

Галоўнымі напрамкамі дзейнасці школьнага музейнага пакоя СШ № 13 з’яўляюца:
- камплектаванне фондаў;
- улік і захоўванне музейных калекцый;
- экспазіцыйная работа;
- культурна-адукацыйная дзейнасць.

Адраджэнне роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый, прывіцця падрастаючаму пакаленню цікавасці і павагі да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці – асноўная мэта стварэння выставы “Беларуская хатка” у  Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 13 г. Гродна”.

Выстава «Беларуская хатка» з'явілася ў  Дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 13 г. Гродна" зусім нядаўна. Гэты праект стартаваў  у 2014/2015  навучальным годзе і цяпер набірае «абароты». Ужо сабрана сіламі бацькоў, вучняў, настаўнікаў нямала экспанатаў, і для іх падрыхтаваны  асобны кабінет.

Стварэнне выставы дазваляе вырашыць наступныя выхаваўчыя задачы:

  • Выхаванне ў навучэнцаў нацыянальнай годнасці, самасвядомасці і пачуцце патрыятызму;
  • Праз знаёмства з гісторыяй, побытам, традыцыямі данесці да навучэнцаў ідэю гарманічнасці чалавека як асобы пры ўмовах усведамлення сваіх нацыянальных каранёў  і ролі мовы, культуры, абрадаў, традыцый як фактараў у фарміраванні нацыянальнага светапогляду;
  • Складанне культуралагічнага асяроддзя для гарманічнага развіцця асобы падлетка.

Асноўныя мэты работы выставы:

  • Паглыбіць веды навучэнцаў пра жыццё беларускага сялянства ў мінулым, пашырыць уяўленне пра быт, традыцыі, звычаі, рамёствы, існуючыя на Беларусі ў канцы XIX- першай палове XX стст.;
  • Праз пошукавую краязнаўчую работу прывіваць цікавасць да культурнай і духоўнай спадчыны свайго народа;
  • Праз знаёмства з гісторыяй, побытам, традыцыямі фарміраваць грамадзянскія пачуцці.

Асноўныя накірункі работы выставы:

  1. Фальклорныя, этнаграфічныя экспедыцыі;
  2. Пошукавая краязнаўчая работа;
  3. Правядзенне экскурсій, мерапрыемстваў;
  4. Правядзенне фальклорных свят.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.